Laravel — гэта свабодны вэб-фрэймворкPHP з адкрытым зыходным кодам[3], створаны Тэйларам Отвэлам і прызначаны для распрацоўкі вэб-праграм па архітэктурным шаблоне «model–view–controller» (MVC) на аснове Symfony. Сярод асаблівасцяў Laravel — модульная сістэма пакавання з адмысловым мэнэджарам залежнасцяў, розныя спосабы доступу да рэляцыйных баз даных, утыліты, якія дапамагаюць разгортваць і суправаджаць вэб-праграмы. Мае арыентацыю на сінтаксічны цукар[4][5][6][7].
Тэйлар Отвэл стварыў Laravel як спробу прапанаваць больш дасканалую альтэрнатыву фрэймворку CodeIgniter, які не валодаў некаторымі магчымасцямі, напрыклад убудаванай падтрымкай аўтэнтыфікацыі і аўтарызацыі карыстальнікаў. Першая бэта-версія Laravel была выпушчана 9 чэрвеня 2011 года, а затым у тым жа месяцы быў выпушчаны рэліз Laravel 1. Laravel 1 меў убудаваную падтрымку аўтэнтыфікацыі, лакалізацыі, мадэляў, уяўленняў, сесій, маршрутызацыі і іншых механізмаў, але не меў падтрымкі кантролераў, што не дазваляла яму быць сапраўдным MVC-фрэймворкам.
Версіі з абазначэннем LTS падтрымліваліся выпраўленнямі памылак на працягу 2 гадоў і абнаўленнямі бяспекі на працягу 3 гадоў. Іншыя версіі падтрымліваліся выпраўленнямі памылак на працягу 6 месяцаў і абнаўленнямі бяспекі на працягу 1 года[9]. Пачынаючы з версіі 8, асноўныя версіі выходзяць штогод, а тэрміны падтрымкі складаюць: выпраўленні памылак на працягу 18 месяцаў і абнаўленні бяспекі на працягу 2 гадоў для ўсіх версій. Для дадатковых бібліятэк выпраўленне памылак робіцца толькі ў апошняй асноўнай версіі[10].
Laracon — гэта афіцыйная канферэнцыя Laravel, прысвечаная фрэймворку Laravel, яго развіццю, выкарыстанню і агульным пытанням распрацоўкі праграмнага забеспячэння. У мінулым Laracon праводзіўся ў ЗША, Еўропе і ў Інтэрнэце[13][14]. Як правіла, канферэнцыя праводзіцца ў ЗША і Еўропе штогод. 2017 год стаў першым годам, калі Laracon праводзіўся толькі ў рэжыме анлайн. 2018 год стаў першым годам правядзення Laracon у Аўстраліі. Кожны год у канферэнцыі розныя фундатары і арганізатары, але асноўнымі арганізатарамі звычайна выступаюць кампаніі Laravel, Laravel News і UserScape.
У той час, як шматлікія канферэнцыі Laracon з’яўляюцца афіцыйнымі, шэраг іншых канферэнцый праводзіцца пад назвай Laravel Live. У цяперашні час штогод праводзяцца канферэнцыі Laravel Live UK і Laravel Live India[15][16]. Хоць гэтыя канферэнцыі не з’яўляюцца афіцыйнымі, яны маюць дазвол Тэйлара Отвэла на выкарыстанне назвы Laravel.