Афіцыйная эмблема Nintendo DS
Nintendo DS
Распрацоўшчык Nintendo
Вытворца Nintendo
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне Сёмае
Дата выхаду Сцяг ЗША 21 лістапада 2004
Сцяг Японіі 2 снежня 2004
Сцяг ЕС 11 сакавіка 2005
Прададзена штук 154 020 000[1]
Носьбіт Гульнявая карта Nintendo DS
Анлайн-сэрвіс Nintendo Wi-Fi Connection[d]
Бэстсэлер New Super Mario Bros. (30,80 млн. экз.)
Папярэднік Game Boy Advance
Паслядоўнік Nintendo 3DS
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Nintendo DS (скарочана NDS або DS) — кішэнная гульнявая прыстаўка кампаніі Nintendo пасля Game Boy Advance. Кансоль была выпушчана ў 2004 годзе ў Канадзе, ЗША і Японіі.

Nintendo DS мае раскладны дызайн з двума сэнсарнымі вадкакрысталічнымі экранамі, што выкарыстоўваецца ў многіх гульнях. Спецыяльнае пакрыццё экрана забяспечвае зносаўстойлівасць, а дадатковы да кансолі стылус мацуецца на задняй панэлі. Кансоль мае ўбудаваны мікрафон, які выкарыстоўваецца ў некаторых гульнях для падачы галасавых каманд або абмену галасавымі паведамленнямі з іншымі кансолямі. Nintendo DS падтрымлівае стандарт бесправадной сувязі IEEE 802.11 (Wi-Fi), што дазваляе арганізаваць адначасовае падлучэнне 16-ці кансоляў, размешчаных на адлегласці да 10-30 метраў адзін ад аднаго.

Стэрэагук Nintendo DS забяспечвае эфект «гук вакол» (англ.: surround sound), падтрымліваецца выкарыстанне стэрэаслухавак са стандартным раздымам TRS. Арыгінальнае гарнітура пастаўляецца з мікрафонам.

З 26 студзеня 2006 даступная новая версія кансолі — Nintendo DS Lite, які адрозніваецца меншымі памерамі, палепшаным дызайнам, а таксама яскравымі экранамі. 2 кастрычніка 2008 у Токіа была анансаваная Nintendo DSi — трэцяя мадэль сямейства Nintendo DS.

Тэхнічныя характарыстыкі

Асаблівасці: два экраны (ніжні сэнсарны), мікрафон, стылус, сумяшчальнасць з Game Boy Advance, убудаванае праграмнае забеспячэнне PictoChat, што дазваляе ажыццяўляць абмен паведамленнямі 16-ці кансолям у адной з 4 чат-пакояў, гадзіннік, дата, будзільнік, каліброўка сэнсарнага экрана.

Мова аперацыйнай сістэмы — англійская. Мова гульняў залежыць ад выкарыстоўванага картрыджа, Магчымыя варыянты: англійская, японская, іспанская, французская, нямецкая, італьянская, карэйская, руская (адзінкавыя экзэмпляры выданняў).

Колер корпуса: серабрысты, белы, чорны, блакітны, ружовы, чырвоны, сіні.

Гульні

Для кансолі было выпушчана 1862 гульні. Самымі папулярнымі, продажы якіх склалі больш за 10 млн копій, сталі:

Зноскі

  1. https://www.nintendo.co.jp/ir/en/finance/hard_soft/index.html Праверана 10 мая 2022.
  2. Nintendo DS - VGChartz. www.vgchartz.com. Праверана 26 чэрвеня 2017.

Спасылкі