Virtual International Authority File (VIAF)
англ.: VIAF: Virtual International Authority File

URL VIAF.org
Камерцыйны Не
Тып сайта Пошукавая сістэма, электронны каталог
Рэгістрацыя Не
Мова(-ы) англійская
Уладальнік OCLC
Аўтар Joint project of four library organizations
Пачатак працы 2012
Бягучы статус Працуе і развіваецца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

VIAF (англ.: Virtual International Authority File — Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл[1]) — віртуальная сістэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, інфармацыі пра творы і іх аўтарах). У распрацоўцы праекта ўдзельнічала некалькі найбуйнейшых сусветных бібліятэк, у тым ліку Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бібліятэка Кангрэса ЗША.[2][3]

VIAF з’яўляецца міжнародна прызнанай сістэмай класіфікацыі. Гэта сумесны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк і кіруецца Анлайнавым камп'ютарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC).[4] Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэса ЗША. Праект заснаваны ў 2000 годзе.[5]

Кароткая гісторыя праекта

У красавіку 1998 года Бібліятэка Кангрэса ЗША (LC), Нямецкая бібліятэка (DNB) і OCLC прыступілі да стварэння канцэптуальнага праекта, каб звязаць бібліяграфічныя запісы для асабістых імёнаў у адзіную сістэму.

VIAF Кансорцыум быў сфарміраваны па пісьмовай згодзе LC, DNB і OCLC у жніўні 2003 года. Пагадненне было падпісана на 69-й Генеральнай канферэнцыі IFLA, якая адбылася ў Берліне.

Нацыянальная бібліятэка Францыі (BNF) далучылася да пагаднення аб кансорцыуме 5 кастрычніка 2007 года.

Гэтыя чатыры арганізацыі - LC, DNB, BnF і OCLC - узялі на сябе ролю кіраўнікоў у кансорцыуме, маючы агульную адказнасць за VIAF, хостынг VIAF і пастаўку праграмнага забеспячэння, а таксама бібліяграфічны змест даных. Іншыя арганізацыі пазней далучыліся да кансорцыума, падаючы зыходныя файлы і досвед для прасоўвання VIAF.

У 2010 годзе сярод кіраўнікоў устаноў пачаліся сур'ёзныя перамовы і дыскусіі па доўгатэрміновай арганізацыйнай дамоўленасці для VIAF. Пасля разгляду розных варыянтаў і прынцыпаў працы аўтары пагадзіліся аднесці VIAF да службы OCLC. У 2011 годзе былі абмеркаваны дэталі пераходу і пасля згоды ўсіх удзельнікаў у 2012 годзе пачаўся гэты пераход.

Апісанне праекта

Мэта сістэмы - звязаць некалькі нацыянальных ідэнтыфікатараў (такіх, як нямецкі GND, (раней PND для асоб), амерыканскі LCCN, французскі BNF і іншыя) у адзіную сістэму класіфікацыі і пошуку інфармацыі. Запіс VIAF атрымлівае стандартны ўнікальны нумар, утрымлівае ўвесь набор першасных запісаў з зыходніка, а таксама высылаецца на арыгінальныя крыніцы. Даныя знаходзяцца ў свабодным інтэрнэт-доступе і могуць быць выкарыстаны для даследаванняў і абмену данымі і праз фонды бібліятэк у электронным відзе. Узаемнае абнаўленне ажыццяўляецца па пратаколе Ініцыятывы адкрытых архіваў (OAI).

Нумары файлаў таксама дадаюцца ў біяграфічныя і іншыя артыкулы Вікіпедыі.

Бібліятэкі-ўдзельнікі

№ п.п. Фатаграфія будынка Беларуская назва Назва на мове арыгінала Размяшчэнне Краіна Код класіфікацыі Прыклад паказальніка
1 Інстытут адзінага каталога італьянскіх бібліятэк Istituto Centrale per il Catalogo Unico Рым Італія ICCU IT/ICCU/RAVV/088390
2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка Deutsche Nationalbibliothek Франкфурт-на-Майне Германія GND DNB/11864291X
3 Getty Research Institute Getty Research Institute Лос-Анджэлес, Каліфорнія ЗША JPG ULAN/500327036
4 Бібліятэка і Архіў Канады Bibliothèque et Archives Canada Атава, Антарыа Канада LAC LAC/0040H0370F
5 Бібліятэка Александрына Bibliotheca Alexandrina Александрыя Егіпет EGAXA EGAXA/vtls000791617
6 Бібліятэка Кангрэсу + 8 бібліятэк Library of Congress (NACO consortium) Вашынгтон ЗША LCCN n/79/068416
7 Нацыянальная парламенцкая бібліятэка, Японія 国立国会図書館 Токіа і Кіёта Японія NDL NDL/00458898
8 Нацыянальная бібліятэка Аўстраліі National Library of Australia Канбера Аўстралія NLA NLA/000036180076
9 Нацыянальная бібліятэка Францыі Bibliothèque nationale de France Парыж Францыя BNF cb11926775j
10 Нацыянальная бібліятэка Ізраіля הספרייה הלאומית Іерусалім Ізраіль NLI NLI/000131866
11 Нацыянальная бібліятэка Партугаліі Biblioteca Nacional de Portugal Лісабон Партугалія BNP PTBNP/56654
12 Нацыянальная бібліятэка Іспаніі Biblioteca Nacional de España Мадрыд Іспанія BNE BNE/XX933715
13 Нацыянальная бібліятэка Швецыі Kungliga Biblioteket Стакгольм Швецыя SELIBR SELIBR/97268
14 Нацыянальная бібліятэка Чэхіі Národní knihovna České republiky Прага Чэхія NKC NKC/jn19981002230
15 Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні Országos Széchényi Könyvtár Будапешт Венгрыя NSZL NSZL/000000001730
16 RERO: Бібліятэчная сетка Заходняй Швейцарыі Réseau des bibliothèques de Suisse occidentale or Westschweizer Bibliothekverbund Швейцарыя RERO RERO/vtls013481645
17 Французскі бібліятэчны кансорцыум універсітэтаў Système universitaire de documentation Францыя SUDOC SUDOC/085948470
18 Швейцарская нацыянальная бібліятэка Schweizerische Nationalbibliothek, Bibliothèque nationale suisse, Biblioteca nazionale svizzera, Rete delle bibliotheche della Svizzera occidentale Берн Швейцарыя SWNL SWNL/vtls000204495
19 NUKAT: Адзіны каталог навуковых бібліятэк Польшчы NUKAT: katalog zbiorów polskich bibliotek naukowych Варшава Польшча NUKAT NUKAT/n/94202820
20 Ватыканская апостальская бібліятэка Bibliotheca Apostolica Vaticana - Ватыкан BAV BAV/ADV10242315
21 BIBSYS BIBSYS Тронхейм Нарвегія BIBSYS BIBSYS/x90952390
22 Фламандскія публічныя бібліятэкі Flemish Public Libraries Брусель Бельгія BIBNET BIBSYS/x90952390
23 Каралеўская бібліятэка Даніі + 1 бібліятэка Danish Library Center Капенгаген Данія ВBС 8709791159102x
24 Латвійская нацыянальная бібліятэка  (англ.) Latvijas Nacionālā bibliotēka Рыга Латвія LNB-LNC LNB-LNC10-000012145
25 Нацыянальная бібліятэка Польшчы Biblioteka Narodowa w Warszawie Варшава Польшча NLP NLP-a21143511
26 Бібліятэка Каталоніі Biblioteca de Catalunya Барселона Іспанія BNC BNC-a10604303
27 Нацыянальная бібліятэка Люксембурга  (англ.) Bibliothèque nationale de Luxembourg Люксембург Люксембург

Бібліятэкі і праекты, якія ўдзельнічаюць у рэжыме тэсціравання

№ п.п. Фатаграфія будынка Беларуская назва Назва на мове арыгінала Размяшчэнне Краіна Код класіфікацыі Прыклад паказальніка
1 Расійская дзяржаўная бібліятэка Российская государственная библиотека Масква Расія RSL RSL/nafpn-000084026
2 Каралеўская нацыянальная бібліятэка Нідэрландаў Koninklijke Bibliotheek Гаага Нідэрланды NTA NTA/068808658
3 Бібліятэка Нацыянальныя сходы  (англ.) 国家图书馆管理局 - Сінгапур NLB NLB/18487957
4 Нацыянальная бібліятэка Лівана المكتبة الوطنية‎‎ Бейрут Ліван LNL LNL/33485
5 Праект Персей  (англ.) Perseus універсітэт Тафтса (таварыства Макса Планка) ЗША (Германія) PERSEUS PERSEUS/author.236.1
6 Вікіпедыя Wikipedia Сан-Францыска ЗША Wikipedia
7 International Standard Name Identifier  (англ.) ISNI Лондан Вялікабрытанія ISNI ISNI/0000 0001 2137 6443
8 Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Заграба Nacionalna i sveučilišna knjižnica u Zagrebu Заграб Харватыя
9 2 недакументаваныя праекты

Зноскі

  1. http://www.gpntb.ru/win/inter-events/crimea2005/disk/140.pdf
  2. Kelley, Michael; Schwartz, Meredith (2012). "VIAF service transitions to OCLC". Library Journal. Media Source. 137 (8): 16.
  3. а б VIAF. OCLC..
  4. About OCLC. OCLC. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2012. Праверана 18 сакавіка 2010.
  5. Analysis and Reflections on VIAF, Virtual International Authority File Архівавана 6 снежня 2013. // JLIS, Vol. 1, No. 2 (2010), Manzotti, DOI:10.4403/jlis.it-4520: «Virtual International Authority File (VIAF) is a joint experiment of the Library of Congress (LC), the Deutsche Nationalbibliothek (DNB), and the Bibliothèque Nationale de France (BNF) with Online Computer Library Center (OCLC). Started in 2000, VIAF is a linking between authority records of the participant national agencies»

Спасылкі

Артыкулу нестае спасылак на крыніцы.Змест артыкулаў мусіць быць правяральным або іх могуць выдаліць.Можаце адрэдагаваць артыкул, дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 20 мая 2013 года.