Прэмія «БАФТА» англ.: BAFTA Awards | |
---|---|
Тып | мастацкая ўстанова[d] і дабрачынная арганізацыя[d] |
Заснаванне | 1947 |
Краіна | Вялікабрытанія |
Месца | |
Сайт | Афіцыйны сайт (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
BAFTA (бел.: БАФТА) — прэмія Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў (англ.: The British Academy of Film and Television Arts), якая ўручаецца за дасягненні ў наступных галінах: кінематаграфія, тэлебачанне, камп’ютарныя гульні, мастацтва для дзяцей.
Акадэмія была ўтворана 16 красавіка 1947 года пад кіраўніцтвам Дэвіда Ліна. У год утварэння і да 1976 акадэмія называлася Брытанскай Акадэміяй кіно. У 1958 годзе да акадэміі далучылася Гільдыя тэлевізійных прадзюсараў, а з 1976 года пачала называцца Брытанскай акадэміяй кіно і тэлевізійных фільмаў. Лаўрэаты ў якасці прыза атрымліваюць залатую маску.
Цырымоніі ўручэння кінематаграфічных узнагарод Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў — нараўне з прысуджэннем прэміі «Залаты глобус», лаўрэатаў якой выбіраюць члены Асацыяцыі замежнай прэсы Галівуду, — з’яўляюцца своеасаблівай генеральнай рэпетыцыяй «Оскара», бо ў большасці выпадкаў яны апярэджваць вынікі галасавання членаў Амерыканскай акадэміі кінамастацтва.
Упершыню прэмія была ўручана ў 1948 годзе ў Лондане. З 2000 года прэмія носіць імя The Orange British Academy Film and Television Awards — кампаніі — аператара сотавай сувязі Orange, якая зрабілася афіцыйным спонсарам цырымоніі ўручэння ўзнагарод c 1998 года. У сувязі з гэтым і былі зрушаныя тэрміны правядзення ўрачыстасці — з красавіка на люты.
Асноўныя ўзнагароды | Найлепшы фільм • Найлепшы неангламоўны фільм • Узнагарода імя Аляксандра Корды за выбітны брытанскі фільм года • Найлепшы анімацыйны фільм • Найлепшы кароткаметражны фільм • Найлепшы кароткаметражны анімацыйны фільм • Узнагарода ім. Дэвіда Ліна за найлепшую рэжысуру • Найлепшая мужчынская роля • Найлепшая жаночая роля • Найлепшая мужчынская роля другога плана • Найлепшая жаночая роля другога плана • Найлепшы арыгінальны сцэнарый • Найлепшы адаптаваны сцэнарый • Найлепшая аператарская праца • Узнагарода імя Энтані Эсквіта за найлепшую музыку да фільма • Найлепшы гук • Найлепшы мантаж • Лепшае дасягненне ў вобласці адмысловых візуальных эфектаў • Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка • Найлепшы грым • Найлепшы дызайн гарнітур |
---|---|
Адмысловыя ўзнагароды | Узыходзячая зорка • BAFTA Academy Fellowship Award • Узнагарода ім. Карла Формана |
Састарэлыя ўзнагароды | Найлепшы сцэнарый для брытанскага фільма • Найлепшы сцэнарый • Найлепшая песня |
Цырымоніі ўзнагароджання | 1948 · 1949 · 1950 · 1951 · 1952 · 1953 · 1954 · 1955 · 1956 · 1957 · 1958 · 1959 · 1960 · 1961 · 1962 · 1963 · 1964 · 1965 · 1966 · 1967 · 1968 · 1969 · 1970 · 1971 · 1972 · 1973 · 1974 · 1975 · 1976 · 1977 · 1978 · 1979 · 1980 · 1981 · 1982 · 1983 · 1984 · 1985 · 1986 · 1987 · 1988 · 1989 · 1990 · 1991 · 1992 · 1993 · 1994 · 1995 · 1996 · 1997 · 1998 · 1999 · 2000 · 2001 · 2002 · 2003 · 2004 · 2005 · 2006 · 2007 · 2008 · 2009 · 2010 · 2011 · 2012 · 2013 · 2014 · 2015 · 2016 · 2017 · 2018 · 2019 · 2020 · 2021 · 2022 · 2023 · 2024 |
Фота, відэа і аўдыё | ||||
---|---|---|---|---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||
|