CNN (Cable News Network) | |
---|---|
Заснаванне | 1 чэрвеня 1980 |
Заснавальнікі | Тэд Цёрнер |
Краіна | |
Размяшчэнне | ЗША |
Адрас | |
Галіна | журналістыка |
Прадукцыя | навіны |
Дэвіз | Go There і More People Get Their News from CNN From Any Other Source |
Матчына кампанія | Time Warner |
Даччыныя кампаніі | CNN Films[d] |
Сайт | cnn.com |
The Cable News Network (анг. Кабельная Навінавая Сетка) або CNN (чытаецца як Сі-Эн-Эн) — тэлекампанія, створаная Тэдам Цёрнерам 1 чэрвеня 1980 г. З’яўляецца падраздзяленнем кампаніі Turner Broadcasting System (Цёрнер), якой валодае Time Warner (Тайм Уорнер). Кампанія CNN першай у свеце прапанавала канцэпцыю 24-гадзіннага вяшчання навін. Па стане на 1 чэрвеня 2005 года кампанія CNN складалася з 14 розных навінавых кабельных і спадарожнікавых каналаў, двух радыёстанцый, шасці інтэрнэт-сайтаў і 37 замежных бюро. Навіны CNN перадаюцца з дапамогай сігналаў 38 касмічных спадарожнікаў і даступныя для прагляду больш за 200 млн. хатніх гаспадарак (households) у 212 краінах і тэрыторыях свету. Адным з ключавых момантаў у гісторыі CNN стала арганізаванае ў студзені 1991 года асвятленне вайны ў Персідскім заліве — упершыню ваенныя дзеянні падобнага маштабу дэманстраваліся ў прамым тэлеэфіры. Тэлерэпартажы з месца падзей у Персідскім заліве прыкметна ўмацавалі прэстыж CNN як кругласутачнай крыніцы міжнародных навін.
11 верасня 2001 года CNN стала першай службай навін, якая перадала экстранныя навіны пра падзеі, пасля вядомых як Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001.
CNN знаходзіцца на другім месцы сярод міжнародных службаў навін, саступаючы аўдыторыі BBC амаль у два разы (BBC World — 277,6 млн. хатніх гаспадарак).
Галаўны еўрапейскі офіс CNN знаходзіцца ў Лондане.
|
|
Савет дырэктараў | Джым Барксдэйл • Стыў Боленбах • Фрэнк Кофілд • Роберт Кларк • Маціс Допфнер • Джэсіка Айнхарн • Рубен Марк • Майкл Майлз • Кен Новак • Рычард Парсанс • Фрэнсіс Вінсент • Дэбара Райт • Эд Зандэр |
---|---|
AOL | |
Home Box Office | Cinemax і розныя мультыплексныя каналы • HBO і розныя мультыплексныя каналы • HBO Films |
New Line Cinema | |
Time Inc. | Business 2.0 • Entertainment Weekly • Essence • Fortune • In Style • IPC Media • Life • Money • New Musical Express • People • People en Español • Real Simple • Sports Illustrated • Southern Living • Sunset • Time • Wallpaper* |
Time Warner Cable | Road Runner • Capital News 9 • News 8 Austin • News 10 Now • News 14 Carolina • NY1 • R News • Metro Sports • Time Warner Sports 26 • Time Warner Sports Milwaukee • SportsNet New York (частка ўласнасці) • Sí TV (інвеставанне) |
Turner Broadcasting System | Гл. асобны спіс актываў Turner |
Warner Bros. Entertainment | Castle Rock Entertainment • DC Comics • The CW (совладение с CBS) • Kids' WB! • Monolith Productions • Telepictures Productions • Warner Bros. Animation • Warner Bros. Family Entertainment • Warner Bros. Pictures • Warner Bros. Television • Warner Bros. Television Distribution • Warner Home Video • Warner Independent Pictures • Warner Premiere • Warner Bros. Interactive Entertainment |
Фота, відэа і аўдыё | ||||
---|---|---|---|---|
Тэматычныя сайты | ||||
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||
|