FreeDOS экран паказвае інтэрфейс каманднага радка, структуру каталогаў і звесткі аб версіі.

DOS (англ.: Disk Operating System — дыскавая аперацыйная сістэма) — сямейства аперацыйных сістэм для персанальных камп’ютараў. Арыентавана на ўжыванне дыскавых назапашвальнікаў, такіх як цвёрды дыск і дыскета.

Існавалі аперацыйныя сістэмы з такой назвай для вялікіх ЭВМ вытворчасці IBM і іх клонаў у 1960—1980-х гадах.

DOS для IBM PC-сумяшчальных камп’ютараў

[правіць | правіць зыходнік]

DOS з’яўляецца адназадачнай аперацыйнай сістэмай. Пасля запуску кіраванне перадаецца прыкладной праграме, якая атрымоўвае ў сваё распараджэнне ўсе рэсурсы камп’ютара і можа ажыццяўляць увод/вывад з дапамогай як функцый аперацыйнай сістэмы, так і функцый базавай сістэмы ўводу/вываду (BIOS), а таксама працаваць з прыладамі напрамую.

DOS мае кансольную сістэму ўводу/вываду і падтрымлівае тры стандартных патокі: stdin, stdout і stderr.

DOS — 16-бiтная аперацыйная сістэма, якая працуе ў рэальным рэжыме, таму для пашырэння магчымасцей і пераадолення абмежаванняў рэальнага рэжыму былі створаны так званыя пашыральнікі DOS. Яны запускаюць праграмы ў абароненым 32-бiтным рэжыме і эмулююць зыходныя сэрвісы аперацыйнай сістэмы. Звычайна яны падтрымліваюць стандарт DOS Protected Mode Interface (DPMI). Самы вядомы пашыральнік — DOS/4GW, таксама шырока ўжываецца ў камп’ютарных гульнях.

Існуе некалькі галін DOS для ПК. Усе яны падобны па наборах каманд і базавай функцыянальнасцi, але адрозніваюцца прадукцыйнасцю, стабільнасцю работы і дадатковымі функцыямі.

Дыстрыбутывы DOS

[правіць | правіць зыходнік]

З’яўленне FreeDOS, а таксама развіццё свабоднага праграмнага забеспячэння і асабліва DJGPP, выклікала з’яўленне поўнасцю свабоднага дыстрыбутыва DOS GNU/DOS. У яго склад уваходзяць папулярныя GNU-праграмы, такія як vim (тэкставы рэдактар), Arachne (вэб-браўзер, паштовы кліент і файлавы менеджар), OpenGEM (графічны карыстальніцкі інтэрфейс), разнастайныя сродкі распрацоўкі праграмнага забеспячэння для DOS. Яго аб'ём складае больш 70 Мб бінарных праграм, а таксама больш 200 Мб бінарных праграм і іх зыходных кодаў. GNU/DOS можа спатрэбіцца карыстальнікам старых камп’ютараў, жадаючым карыстацца самымі сучаснымі версіямі праграм, а таксама распрацоўшчыкам, якім неабходна поўнае кіраванне абсталяваннем камп’ютара.

Эмулятары DOS для ПК

[правіць | правіць зыходнік]

DOS для іншых платформ

[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі

[правіць | правіць зыходнік]