Ensemble Studios
Тып распрацоўшчык відэагульняў[d]
Заснаванне 1995
Скасавана 2009
Пераемнік Robot Entertainment
Bonfire Studios
Заснавальнікі Tony Goodman[d] і Rick Goodman[d]
Краіна
Размяшчэнне Сцяг ЗША Далас, Тэхас
Адрас
Ключавыя постаці Тоні Гудман  (англ.)
Рык Гудман  (англ.)
Джон Буг-Скот
Галіна індустрыя камп’ютарных гульняў[d]
Прадукцыя Камп’ютарныя гульні
Матчына кампанія Microsoft

Ensemble Studios — амерыканская кампанія, распрацоўшчык камп’ютарных гульняў. Была заснавана ў 1995 годзе як незалежная прыватная кампанія, аднак у 2001 годзе была набыта Microsoft. Распушчаная ў 2009 годзе па эканамічных меркаваннях.

На рахунку студыі мноства гульняў, уключаючы агульнапрызнаныя хіты серыі Age of Empires і Halo Wars. Таксама, Ensemble Studios распрацавала ўласны рухавік Genie Game Engine, выкарыстаны ў Age of Empires, Age of Empires II: The Age of Kings і ў Star Wars: Galactic Battlegrounds.

Гульні

[правіць | правіць зыходнік]

Ensemble Studios распрацавала гульнявую серыю Age of Empires, стратэгій у рэальным часе, якая ўключае Age of Empires, Age of Empires II: The Age of Kings і Age of Empires III. Яны таксама выпусцілі адгалінаванне ад арыгінальнай серыі — гульню Age of Mythology. Таксама, да ўсіх іх гульняў былі выпушчаныя дапаўненні, а для Age of Empires III нават два.

Іх апошнім рэлізам стала стратэгія ў рэальным часе Halo Wars для кансолі Xbox 360.

Год выпуску Назва Жанр
1997 Age of Empires Стратэгія ў рэальным часе
1998 Age of Empires: The Rise of Rome дадатак
1999 Age of Empires II: The Age of Kings Стратэгія ў рэальным часе
2000 Age of Empires II: The Conquerors Дадатак
2002 Age of Mythology Стратэгія ў рэальным часе
2003 Age of Mythology: The Titans Дадатак
2005 Age of Empires III Стратэгія ў рэальным часе
2006 Age of Empires III: The WarChiefs Дадатак
2007 Age of Empires III: The Asian Dynasties [1] Дадатак
2009 Halo Wars Стратэгія ў рэальным часе

Закрыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Студыя была зачыненая адразу ж пасля выпуску Halo Wars.

У лютым 2009 года былы кіраўнік Ensemble Studios Тоні Гудман заснаваў новую незалежную студыю — Robot Entertainment і некаторыя былыя работнікі далучыліся да яго[2]. Праз некаторы час, былы прадзюсар Ensemble Studios Дэвід Риппи заснаваў іншую незалежную студыю — Bonfire Studios, якая складаецца цалкам з былых работнікаў Ensemble[3].

У сакавіку 2009 года было паведамлена аб трэцяй студыі — Windstorm Studios, заснаванай чалавекам пад нікам Dusty Monk<! — Як гэты чалавек звязаны з кампаніяй? неабходна ўточить ->[4].

У маі 2009 года некалькімі распрацоўшчыкамі з Ensemble была створана чацвёртая студыя -Newtoy, якая прыступіла да стварэння сваёй першай гульні для iPhone[5].

Узнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Ensemble Studios была ўдастоена мноства ўзнагарод за мінулыя гады. Шмат разоў іх праекты былі прызнаныя гульнямі года.

Зноскі

  1. Сумесная распрацоўка з Big Huge Games.
  2. story = 22133 Ensemble Veterans Form Robot Entertainment, Gamasutra, February 13, 2009.
  3. story = 22399 Ensemble Veterans Assemble Bonfire, Gamasutra, February 20, 2009.
  4. Third New Studio Emerges From Ensemble Closure, «Gamasutra», March 19, 2009
  5. 09/ex-ensemble-studios-devs-form-new-studio-working-on-the-iphone/Fourth New Studio Emerges From Ensemble Closure, Joystiq, May 10, 2009.

Спасылкі

[правіць | правіць зыходнік]