Toyota Motor Corporation (TMC, яп.: トヨタ自動車株式会社, або Toyota — найбуйная японская аўтамабілебудаўнічая карпарацыя, таксама падае фінансавыя паслугі і мае некалькі дадатковых кірункаў у бізнесе. Штаб-кватэра — у горадзе Таёта, прэфектура Айты (Японія).
Кампанія Toyota Motor Co., Ltd. (TMC) заснаваная ў 1937 годзе Кііціра Таёда.
Toyota Motor Corporation з’яўляецца асноўным членам Toyota Group. З гэтай кампаніяй у асноўным асацыюецца брэнд Toyota. Лагатып кампаніі адлюстроўвае стылізаваную ткацкую завесу і звязаны з тым, што сваю дзейнасць кампанія пачынала з выпуску аўтаматычных ткацкіх станкоў.
Toyota мае лістынг акцый у Лонданскай фондавай біржы, Нью-Ёркскай фондавай біржы і Такійскай фондавай біржы.
З красавіка 2023 года генеральным дырэктарам з’яўляецца Кодзі Сато. Яго папярэднік, унук заснавальніка кампаніі, Акіо Таёда перайшоў на пасаду старшыні праўлення[9].
Кампанія выпускае пасажырскія, грузавыя аўтамабілі і аўтобусы пад брэндамі Toyota, Lexus, Scion, Daihatsu, Hino.
У 2022 годзе Toyota прадала 10 483 024 аўтамабілі, стаўшы, такім чынам, першым вытворцам у свеце па колькасці прададзеных машын[10]. Красовер Toyota RAV4 стаў самай папулярнай мадэллю[11].
У 1935—2023 гады было выраблена 300 мільёнаў аўтамабіляў. З гэтага ліку на сваіх айчынных заводах выпусцілі крыху больш за 180 мільёнаў аўтамабіляў, а за межамі Японіі — амаль 120 мільёнаў. Найбольш папулярнай мадэллю з’яўляецца «Corolla» (у мадэльным шэрагу з 1966 года), якіх было зроблена 53,39 мільёна адзінак[12].
Завод быў адкрыты ў 1959 годзе, а ў пачатку наступнага года пачаў вытворчасць Corona і Publica, перанесеных сюды з іншых заводаў. Аднак пазней стала наадварот: вытворчасць новых мадэляў пачыналася на гэтым заводзе, а затым пераносіліся на іншыя[13].
Пачатак дзейнасці | 1959 |
---|---|
Лакацыя | Таёта, Айты, Японія |
Агульная плошча | 1 590 000 кв. м. |
Колькасць супрацоўнікаў | Больш за 4000 + 3500 чалавек у вытворча-інжынерным аддзеле |
Вытворчая магутнасць | каля 73 000 машын у год |
Прадукцыя | Toyota Crown, Mirai, GR Yaris, Lexus LC |
Другім заводам пабудаваным у прэфектуры Айты стаў завод «Такаока». Пачаў дзейнасць у верасні 1966 года. Першай выпусканай мадэллю стала першае пакаленне Corolla. Пасля дадаліся іншыя мадэлі, такія як Publica, Sprinter і Tercel.
У 1984 годзе завод адзначыў выпуск 10 мільённага аўтамабіля.
У 1997 годзе быў выпушчаны Prius, праз два гады Vitz. Пасля таксама пачынаюць вырабляць RAV4, у тым ліку гібрыдныя версіі[14].
Пачатак дзейнасці | 1966 |
---|---|
Лакацыя | Таёта, Айты, Японія |
Агульная плошча | 1 310 000 кв. м. |
Колькасць супрацоўнікаў | каля 3300 |
Вытворчая магутнасць | 180 000 машын у год |
Прадукцыя | Toyota Corolla, Corolla Touring, Corolla Cross, RAV4, Harrier |
Цуцумі працуе з 1970 года, будаўніцтва пачалося двума гадамі раней. Гэты завод стаў трэцім у Таёце пасля Мотамачы і Такаока[15].
Пачатак дзейнасці | 1970 |
---|---|
Лакацыя | Таёта, Айты, Японія |
Агульная плошча | 940 000 кв. м. |
Колькасць супрацоўнікаў | >5000 |
Вытворчая магутнасць | 510 000 машын у год |
Прадукцыя | Toyota Prius, Camry, Premio, Allion, Scion tC |
Завод у Міёсі (прэфектура Айты) вырабляе сталёвыя і алюмініевыя кампаненты для рухавікоў і падвесак, дыферэнцыялы і раздатачныя каробкі для паўнапрывадных аўтамабіляў. Пачаў дзейнасць у 1973 годзе. Займае плошчу 570 000 кв. м.; колькасць супрацоўнікаў — каля 1 600 чалавек; вытворчая магутнасць — 50 000 чыгунных блокаў, 30 000 алюмініевых блокаў, 1 000 000 дыферэнцыялаў і 70 000 раздатак у год[16].
Пабудова пачалася ў 1999 годзе і ў 2001-м стартавала вытворчасць Toyota Yaris і Toyota Yaris Verso. З гэтага часу тут выпускаліся ўсе наступныя пакаленні Yaris, у тым ліку гібрыдныя мадыфікацыі[17].
Пачатак дзейнасці | 2001 |
---|---|
Лакацыя | Анен, Валансьен, Францыя |
Агульная плошча | 2 330 000 кв. м. |
Колькасць супрацоўнікаў | >3700 |
Вытворчая магутнасць | 270 000 машын у год |
Прадукцыя | Toyota Yaris, Yaris Cross, Mazda 2 Hybrid |
У 2002 годзе было заснавана сумеснае прадпрыемства Toyota-Peugeot Citroën Automotive. У 2005 годзе завод у чэшскім Коліне пачаў вырабляць мадэлі-блізняты Peugeot 107, Citroën C1 і Toyota Aygo. Другое пакаленне было прадстаўлена ў 2014 годзе, Peugeot пры гэтым змяніў індэкс 107 на 108. У 2021 годзе альянс распаўся. Toyota выкупіла рэшту акцый, атрымаўшы поўны кантроль на прадпрыемствам, якое пераназвала ў Toyota Motor Manufacturing Czech Republic (TMMCZ).
Колькасць супрацоўнікаў — каля 2 500 чал.; вытворчая магутнасць — больш за 300 000 аўтамабіляў у год. У цяперашні час на заводзе выпускаюцца Toyota Aygo X і Yaris[18].
Будаўніцтва завода ў Санкт-Пецярбургу пачалося ў 2005 годзе. Вытворчасць была запушчана ў 2007 годзе з выпускам Toyota Camry. У 2016 годзе ў вытворчую праграму дадаўся красовер RAV4. Пры поўнай магутнасці завод мог вырабляць 100 000 машын у год.
У сакавіку 2022 года праца завода была прыпынена, а ў верасні Toyota абвясціла аб закрыцці прадпрыемства[19].
У 2003 годзе Toyota пачала будаўніцтва завода ў Сан-Антоніа, штат Тэхас. 17 лістапада 2006 года адбылося афіцыйнае адкрыццё Toyota Motor Manufacturing Texas і запуск вытворчасці. Першай мадэллю стаў пікап Toyota Tundra, у 2010 годзе пачалася вытворчасць Toyota Tacoma. У верасні 2013 года завод адзначыў выпуск мільённага пікапа. У 2021 годзе выпуск Toyota Tacoma перанесены ў Мексіку. У верасні 2022 года ў Сан-Антоніа пачалі выпуск гібрыдных пазадарожнікаў Sequoia[20].
Фота, відэа і аўдыё | ||||
---|---|---|---|---|
Тэматычныя сайты | ||||
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||