av.by | |
---|---|
URL | av.by |
Камерцыйны | Так |
Тып сайта | інтэрнэт-сайт |
Уладальнік | ТАА «Аўтакласіфайд» |
Av.by — беларускі класіфайд, які спецыялізуецца на аб’явах пра продаж легкавых аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў і іншага транспарту. Па даных кампаній Alexa і Similarweb, av.by уваходзіць у 20-ку самых наведвальных сайтаў Беларусі. Заснавальнікамі рэсурсу з’яўляюцца Андрэй Анатолевіч і Наталля Вячаславаўна Зайцавы[1][2].
Сайт avtomalinovka.com пачаў сваю працу 1 красавіка 2001 года.[3] Менавіта тады з’явіўся жоўта-сіні кіёск на пляцоўцы мінскага аўтарынку, у якім прымаліся першыя аб’явы пра продаж аўтамабіляў.
10 снежня 2004 года avtomalinovka.com перажывае вялікую мадэрнізацыю па частцы функцыяналу:
Самай галоўнай навіной стала тое, што сайт набыў новы, цяпер ужо шырокавядомы, дамен av.by.
3 сакавіка 2005 года з’яўляецца раздзел «Рэкламныя аб’явы». У гэтым раздзеле карыстальнікі сайта маглі публікаваць аб’явы аб куплі-продажы запчастак і шын, паслугі грузаперавозак і г.д.
6 красавіка 2006 года сайт av.by у межах выставы «Інтэрнэт-прэмія TIBO-2006» заняў першае месца ў катэгорыі «Электронныя бібліятэкі, каталогі і электронныя бібліятэкі».
У чэрвені 2015 года выпушчана версія мабільнай праграмы av.by для Android-прылад.
23 кастрычніка на av.by з’явіўся паўнавартасны раздзел мотатэхнікі.
Асноўныя змены:
Гэтая падзея стала вельмі значнай вехай у развіцці праекта, бо менавіта пачынаючы з раздзелу «Мотатэхніка» сайт атрымаў структураваныя каталогі грузавікоў, аўтобусаў, спецтэхнікі і г.д.
Вясной 2016 года каманда праекта ініцыявала яго перазапуск. Прычынай таму паслужыла тое, што буйных змен з сайтам не адбывалася больш за 10 гадоў. Рэсурс працаваў на платформе, распрацаванай яшчэ ў 2004 годзе. Пачалі з рэбрэндынгу, калі стары лагатып «av.by» стаў «Аўтамалінаўкай». Потым паступова абнавілі, у адпаведнасці з патрабаваннямі часу, унутраную архітэктуру праекта.[4]
1 жніўня 2016 года кіраўніцтва праекта прыняло рашэнне аб спыненні прыёму аб’яў аб продажы аўтамабіляў з іншых краін. У прыватнасці, у раздзел «Легкавыя аўтамабілі» з гэтага моманту можна публікаваць аб’явы толькі калі машына знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь.
12 красавіка 2017 года заснавальнікі сайта av.by, Андрэй і Наталля Зайцавы, і «ТАА ТУТ БАЙ МЕДЫА» абвясцілі пра зліццё аўтакласіфайдаў у адзін брэнд «av.by», а таксама пра ўваходжанне аб’яднанай кампаніі (ТАА «Аўтакласіфайд») у партфель фонду «Zubr Capital Fund I»[5]. Пад канец лета 2017 года «Аўтамалінаўка» зноў стала av.by у выніку другога рэбрэндынгу за паўтара года.
У кастрычніку з’явілася мабільная праграма av.by для iOS.
26 студзеня брэнд «av.by» быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[6]
З 1 чэрвеня ТАА «Аўтакласіфайд» з’яўляецца рэзідэнтам Беларускага парка высокіх тэхналогій[7]
11 кастрычніка на трэцім фэсце рэкламы ЛАМА рэкламная кампанія Nodding Dog, створаная для праекта av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative заваявала 1 месца ў Катэгарыйнай вертыкалі і 3 месца ў намінацыі Рэкламныя кампаніі ў Індустрыйнай вертыкалі.[8]
26 студзеня «av.by» быў зноў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[9]
3 красавіка на av.by з’явіўся новы раздзел «Запчасткі для аўтамабіляў». Цяпер гэты радзел працуе ў сувязі з «Аўто з прабегам» і падтрымлівае пакаленні. Раздзел «Рэкламныя аб’явы», які існаваў з 2005 года, спыніў сваё існаванне.[10]
З 14 сакавіка па 26 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «МАСКОТ 2018». У конкурснай праграме прынялі ўдзел 156 мадэляў ад афіцыйных дылераў Беларусі, а пераможцаў у кожнай з намінацый абіралі і эксперты і спажыўцы.[11]
31 кастрычніка на чацвёртым лакальным фэсце «Лама» рэкламная кампанія «Галава-мігцелка», створаная для праекта av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative заваявала золата ў катэгорыі «Рытэйл, грамадскае харчаванне і e-commerce».[12]
30 студзеня «av.by» ў трэці раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[13]
З лютага на av.by стала даступна праверка аўто па VIN-нумары.[14]
З 18 лютага па 11 сакавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2019» анлайн. У прэміі ўдзельнічалі 182 мадэлі аўто, 27 брэндаў, 39 дылерскіх цэнтраў. Аўтамабілем года на думку экспертаў стала Skoda Kodiaq, а на думку спажыўцоў — BMW 8-series.[15]
15 кастрычніка на пятым фестывалі рэкламы «Лама» рэкламная кампанія «Карп», створаная для партала av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative, атрымала золата ў намінацыі «Рэкламныя кампаніі».[16]
У красавіку на av.by запусцілі сэрвіс «Фінансы». І цяпер карыстальнікі маюць магчымасць падабраць праграму лізінгу для набыцця аўтамабіля.[17]
28 студзеня брэнд «av.by» ў чацвёрты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[18]
З 24 лютага па 30 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2020». У прэміі прынялі ўдзел больш за 160 мадэлей аўтамабіляў. У гэтым годзе ў прэміі з’явіліся новыя намінацыі: «Купэ-красовер года» і «Электрамабіль года». На думку экспертаў, аўтамабілем года стаў Geely Coolray, а на думку спажыўцоў — Mercedes-Benz AMG GT 4-Door Coupe[19].
14 кастрычніка на фестывалі рэкламы «Лама» рэкламная кампанія «Какос» атрымала золата ў намінацыі «Рытэйл, грамадскае харчаванне і e-commerce». [20]
19 кастрычніка на сайце кардынальна змянілася Галоўная старонка і падзел «Навіны».[21]
18 лістапада ў прэміі Effie Awards Belarus 2021 рэкламная кампанія «Карп 2» атрымала золата ў намінацыі «Онлайн-паслугі і сэрвісы».[22]
27 студзеня брэнд «av.by» у пяты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[23]
З 29 студзеня па 29 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2021». У прэміі прыняла ўдзел 161 мадэль аўтамабіля. На думку экспертаў, аўтамабілем года стаў Škoda Octavia, а на думку спажыўцоў — Audi Q8.[24]
З 22 чэрвеня av.by стаў падтрымліваць беларускую мову ва ўсіх мабільных праграмах. Перакладзены пункты меню, элементы кіравання, падказкі, форма падачы і ўнутраныя сэрвісы.[25]
У жніўні запусціўся новы раздзел «Аўтатавары»: акумулятары, наборы інструментаў, аўтамабільная хімія, дзіцячыя аўтакрэслы і іншае.[26]
20 снежня запусцілі сэрвіс праверкі аўто па VIN-нумары.
9 лютага брэнд «av.by» у шосты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[27]
З 10 лютага па 27 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот 2022». У прэміі прынялі ўдзел 105 мадэлей аўтамабіляў. Аўтамабілем года па версіі экспертаў стаў Geely Coolray, а па версіі спажыўцоў — Audi Q8.[28]
23 лістапада змяніўся дызайн раздзела з новымі аўтамабілямі salon.av.by. Дадалі яго ў мабільную праграму. [29]
У снежні запусцілі «Каталог паслуг». Там можна знайсці СТА, аўтамыйкі, аўтападбор і іншыя паслугі.[30]
Брэнд av.by сёмы раз прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[31]
З 15 лютага па 25 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот 2023». У прэміі прынялі ўдзел 83 мадэлі аўтамабіляў. Аўтамабілем года па версіі экспертаў стаў Geely Emgrand, а па версіі спажыўцоў — Toyota Land Cruiser 300.[32]
Рэйтынгавае агенцтва BIK Ratings надало ТАА «Автоклассифайд» высокі крэдытны рэйтынг by.A.[33]
З 2022 года ўладальнікі кампаніі — Зубр Капітал , Андрэй Анатолевіч і Наталля Вячаславаўна Зайцавы. Таксама ў праекце ёсць невялікая частка прыватнага капіталу.
Генеральны дырэктар ТАА «Аўтакласіфайд» — Дзмітрый Уладзіміравіч Геранін.