Reformation | |
---|---|
URL | reform.news |
Камерцыйны | Так |
Тып сайта | навіновы |
Мова(-ы) | Руская |
Размяшчэнне сервера | |
Уладальнік | ТАА «РЕФОРМБАЙ» |
Аўтар | Фёдар Паўлючэнка |
Бягучы статус | працуе (заблакаваны) |
Слоган | Ваш маяк у свеце змен |
Reformation (вымаўляецца рэфармацыя) або Reform.news, да красавіка 2024 года Reform.by — беларускае інтэрнэт-медыя. Змяшчае спецыялізаваныя раздзелы: навіны, артыкулы, інтэрв’ю, меркаванні. Набрала папулярнасць пасля пратэстаў у Беларусі 2020—2021 гадоў. Сузаснавальнік, галоўны рэдактар і дырэктар — Фёдар Паўлючэнка.
Ідэя стварэння праекта «Рэфармацыя» (rfrm.io) як пляцоўкі для абмеркавання рэформаў у Беларусі належыць Дар’і Мінскі. Сайт адкрыты ў 2016 годзе. У фармаце паўнавартаснага грамадска-палітычнага інфармацыйнага партала на дамене reform.by дзейнічае з ліпеня 2018 года.
Рэдакцыя Reform.by стала адным з лаўрэатаў прэміі ў сферы свабоды СМІ Free Media Awards за 2023 год[1].
25 жніўня 2021 года паводле рашэння Міністэрства інфармацыі доступ да сайту заблакаваны ў Беларусі[2].
30 сакавіка 2022 года Раскамнагляд заблакіраваў для карыстальнікаў з Расіі асноўнае «люстэрка» праекта[3].
14 сакавіка 2024 года суд Ленінскага раёна Брэста дадаў сайт Reform.by у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[4]. 15 красавіка Аператыўна-аналітычны цэнтр адабраў дамен Reform.by[5][6]. Сайт перанесены на дамен reform.news[6].
Беларускія дэмакратычныя сілы ў выгнанні (з 2020 года) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Арганізацыі |
| ||||||||
СМІ і медыя |
| ||||||||
Выдавецтвы | |||||||||
Вайскоўцы |
| ||||||||
Рэлігія |
| ||||||||
Ініцыятывы рэжыму Лукашэнкі | Камісія па вяртанні | ||||||||
1 знаходзіліся за мяжой да падзей 2020 года |